У Тунісе ўведзена надзвычайнае становішча. Звязана гэта з тэрактам у цэнтры сталіцы. Загінулі, паводле розных даных, не менш як 12 чалавек. Яшчэ 17 атрымалі раненні. Паведамляецца, што тэрарыст-смяротнік на замінаваным аўтамабілі атакаваў аўтобус, які перавозіў супрацоўнікаў прэзідэнцкай аховы. Зараз у горадзе ўстаноўлена каменданцкая гадзіна. Гэта не першая буйная атака баевікоў у Тунісе. Напрыканцы чэрвеня на адпачывальнікаў на пляжы турыстаў напаў узброены тэрарыст. Тады загінулі больш як 30 чалавек.