Заўтра ў Мінск з афіцыйным візітам прыбывае прэзідэнт Сербіі. Запланаваныя перамовы кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным складах. Па выніках Аляксандр Лукашэнка і Томіслаў Нікаліч падпішуць сумесную заяву. Таксама лідары Беларусі і Сербіі наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Свет", дзе возьмуць удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, што сімвалізуе пачатак будаўніцтва. Чакаецца, што Томіслаў Нікаліч наведае Мінскі трактарны завод і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.