21.12.2016
Прэзідэнт Беларусі сёння правёў кадравы дзень. Аляксандр Лукашэнка прызначыў Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлю Качанаву. Першым намеснікам стаў Максім Рыжанкоў. Беларускі лідар паставіў канкрэтныя задачы па рэфармаванні Адміністрацыі, дэбюракратызацыі і аптымізацыі працы ўсяго дзяржапарата. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў надаць увагу ўзаемадзеянню Адміністрацыі Прэзідэнта з галінамі ўлады, у тым ліку на мясцовым узроўні праз памочнікаў Прэзідэнта. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка даручыў звярнуць на ідэалагічную і кадравую працу.
Падзяліцца:

Вверх