Парламенцкая гонка выходзіць на фінішную прамую. Выбары пройдуць ужо ў гэтую нядзелю, а датэрміновае галасаванне пачынаецца заўтра. Конкурс на адзін дэпутацкі партфель складае больш як 4 чалавекі. Як адзначаюць назіральнікі, цяперашняя кампанія ў параўнанні з папярэдняй праходзіць больш актыўна, а колькасць скаргаў паменшылася. Праводзіць маніторынг гэтых выбараў будуць больш за 800 міжнародных назіральнікаў. Яны прадстаўляюць місіі БДІПЧ АБСЕ, СНД, Парламенцкіх асамблей Савета Еўропы і АБСЕ, а таксама дыпламатычны корпус. Колькасць нацыянальных назіральнікаў - каля 25 500.