Завяршыўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Турцыю. Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Наша краіна разлічвае атрымаць у ёй статус назіральніка. Сярод ключавых тэм саміта - канфлікты ў мусульманскім свеце, міграцыя, ісламафобія і барацьба з тэрарызмам. У сваім выступленні Прэзідэнт Беларусі гаварыў пра тое, што менавіта зараз варта было б аб"яднаць высілкі ў барацьбе з сучаснымі выклікамі і пагрозамі. Пры гэтым, паводле слоў Кіраўніка беларускай дзяржавы, ісламскі свет можа стаць адной з апор, на якіх трымаецца стабільнасць і бяспека на планеце. Супрацоўніцтва з ісламскімі краінамі адкрывае для Беларусі новыя магчымасці, а наша краіна гатовая стаць надзейным партнёрам.