У Беларусі працягваецца парламенцкая кампанія. Завяршыўся яе чарговы этап - рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Усяго, паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, пасведчанні кандыдата атрымае 521 чалавек. Ледзь менш як 15% ад тых, хто падаў заяўкў, атрымалі адмову ў рэгістрацыі. Кожны чацвёрты кандыдат - жанчына. Даведацца імёны прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла можна на сайце ЦВК, а таксама ў СМІ. З гэтага дня парламенцкая кампанія выходзіць на фінішную прамую - пачынаецца перыяд перадвыбарнай агітацыі.