Сёння ў сталіцы і абласцях пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Сенатараў абіраюць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых саветаў базавага ўзроўню ў кожным рэгіёне і дэпутатаў Мінскага гарадскога савета. У верхнюю палату парламента ўваходзяць 64 чалавекі, і яна лічыцца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Пры гэтым 56 чалавек абіраюцца - па восем ад кожнай вобласці і сталіцы. Яшчэ восем сенатараў прызначае Прэзідэнт. Вынікі выбараў у Савет Рэспублікі падвядуць не пазней за 30 верасня.