Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы пройдзе сёння ў Мінску пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Для ўдзелу ў пасяджэнні ў беларускую сталіцу прыбудзе Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Парадак дня ВДС уключае больш як дзясятак пытанняў па ўсім спектры дзейнасці Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці, чакаецца, што размова пойдзе аб сцвярджэнні саюзнага бюджэту на гэты год. Будуць абмяркоўвацца вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і знешнепалітычнага ўзаемадзеяння за два папярэднія гады. Удзельнікі пасяджэння ВДС таксама прымуць праграму ўзаемадзеяння да 2017 года.