25.02.2016
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы праходзіць у Мінску. У ім прымаюць удзел прэзідэнты Беларусі і Расіі. На парадку дня больш за дзясятак пытанняў па ўсім спектры дзейнасці Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці, гаворка ідзе аб зацвярджэнні бюджэту на гэты год і выніках рэалізацыі бюджэту-2015. На ВДС будуць абмяркоўвацца вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам усіх фактараў, якія ўплываюць на развіццё гэтай сферы дзейнасці, а таксама вынікі знешнепалітычнага ўзаемадзеяння за два папярэднія гады. Удзельнікі пасяджэння таксама прымуць праграму ўзаемадзеяння да 2017 года.
Падзяліцца:

Вверх