Апошняе сёлета пасяджэнне кантактнай групы Украіна - АБСЕ - Расія пройдзе сёння ў Мінску. На сустрэчы плануецца разгледзець справаздачу гуманітарнай падгрупы па вызваленні палонных. Кіеў мае намер дамагчыся значнага прагрэсу ў гэтым пытанні. Далей праца групы будзе залежаць ад рашэння лідараў краін "нармандскай чацвёркі". Пакуль галоўнае дасягненне мінскіх перагаворшчыкаў - рэжым цішыні, які за рэдкімі выключэннямі выконваецца на ўсходзе Украіны з верасня.