02.06.2016
Падчас брыфінгу для журналістаў спецпрадстаўнік АБСЕ выказаў занепакоенасць і шкадаванне наконт новых выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню ў Данбасе, у тым ліку па факце абстрэлу спецыяльнай маніторынгавай місіі.
Асобная ўвага была нададзена пытанню абмену заложнікамі. На думку бакоў, яго рашэнне запатрабуе часу. Як заявіў прадстаўнік Украіны ў кантактнай групе Леанід Кучма, "у спісе з 50 чалавек ёсць людзі, якія ніякага дачынення не маюць да падзей у Данбасе". Наступны раўнд мінскіх перамоў адбудзецца 15 чэрвеня.
Падзяліцца:

Вверх