Савет кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе сёння ў Бішкеку. Усяго плануецца разгледзець больш за 20 праектаў дакументаў, якія накіраваныя на паглыбленне супрацоўніцтва краін Садружнасці ў розных галінах. Гэта гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, павышэнне харчовай бяспекі і сумесная праца ў сферы энергетыкі і аховы здароўя. Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў падпішуць тры пагадненні.