Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня. Выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць з 18 чэрвеня па 18 верасня. Адпаведныя ўказы Прэзідэнта Беларусі сёння афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Згодна з дакументамі, арганізацыя выбараў і кантроль за выкананнем заканадаўства ўскладзеныя на ЦВК.