25.08.2016
Выбары ў верхнюю палату парламента пачаліся сёння ў Беларусі. Паводле каляндарнага плана, яны пройдуць да 13 верасня ўключна. Выбары сенатараў праводзяцца пры таемным галасаванні на пасяджэннях абласных і Мінскага гарсавета. Нагадаем, у Савет Рэспублікі ўвойдуць 64 чалавекі. Пры гэтым 56 будуць абраныя, яшчэ 8 прызначыць Прэзідэнт. ЦВК установіць вынікі выбараў і зарэгіструе абраных сенатараў не пазней за 30 верасня.
Падзяліцца:

Вверх