Выбары-2016: Завяршыўся прыём заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў
08.07.2016
У Беларусі працягваецца кампанія па выбарах у парламент. У акруговыя выбарчыя камісіі пададзена амаль чатыры сотні заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Напярэдадні прыём заяў завяршыўся. Пакуль зарэгістравана больш як 250 ініцыятыўных груп. Большая іх частка створаная беспартыйнымі грамадзянамі. Пасля рэгістрацыі групы пачынаюць збор подпісаў за патэнцыяльнага кандыдата ў дэпутаты. Гэты этап падоўжыцца да 1 жніўня.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.