11.07.2016
Акруговыя выбаркамы зарэгістравалі 428 ініцыятыўных груп. Прыём заявак завяршыўся ў мінулы чацвер, але разгляд яшчэ працягваецца, таму лічба не канчатковая. Больш за ўсё груп, паводле апошніх звестак, у Мінску - 106, менш - у Віцебскай вобласці - 48. Большасць вылучэнцаў - беспартыйныя, і толькі траціна прадстаўляюць палітычныя партыі. Гэта члены АГП, БНФ, "Справядлівага свету", Кампартыі, ЛДПБ і іншых.
Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, нагадаем, пройдуць 11 верасня.
Падзяліцца:

Вверх