23.05.2016
Сусветны саміт па гуманітарных пытаннях адкрываецца ў Стамбуле. ААН упершыню за сваю гісторыю склікала такі форум з-за росту ліку канфліктаў і стыхійных бедстваў. На форуме вырашаць, як дапамагчы людзям, якія ад іх пакутуюць, а гэта 125 млн чалавек.Плануецца разгледзіць захаванне законаў вядзення вайны, забеспячэнне дапамогай тых, хто жыве ў нястачы, умацаванне гуманітарнай дзейнасці. Міжнародная супольнасць пацвердзіць прыхільнасць прынцыпам чалавечнасці, адзінства і супрацоўніцтва, без якіх нельга прадухіліць крызісы, знайсці шляхі выхаду з іх і пазбавіць людзей ад пакут.На саміт прыехалі каля 6 тысяч удзельнікаў з 80 краін - членаў ААН. Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае генеральны консул нашай краіны ў Стамбуле Ігар Белы.
Падзяліцца:

Вверх