Сёння ніжняя палата парламента завяршыла выбары свайго кіраўніцтва. Віцэ-спікерам прызначаны Баляслаў Пірштук. У мінулым - намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама. Яго кандыдатуру падтрымалі 105 з 109 прысутных дэпутатаў. Як адзначыў віцэ-спікер, новы склад парламента мае намер больш актыўна працаваць над законапраектамі ў эканамічнай сферы. Але прыярытэтным кірункам у працы новага склікання стане знешні вектар.