25.03.2016
Віцэ-прэм"ер Славеніі наведвае Беларусь з афіцыйным візітам. Перспектывы беларуска-славенскага супрацоўніцтва абмяркуюць на розных узроўнях. Раніцай кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Славеніі Карл Эр"явец сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Бакі правялі перамовы, па выніках якіх быў падпісаны шэраг міжнародных дакументаў. Асноўны акцэнт на развіццё ўзаемавыгадных эканамічных сувязяў і эфектыўных інвесткантактаў. Як адзначыў віцэ-прэм"ер, Славенія вельмі шануе пазітыўную ролю Беларусі ў сваім рэгіёне. Славенскі бок выступае за найскарэйшае падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Актыўны дыялог дзвюх краін працягнецца і ў іншых фарматах.
Падзяліцца:

Вверх