Інвестыцыйныя магчымасці Беларусі, а таксама перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва з еўрапейскім бізнесам прэзентуюць сёння ў Вене. У аўстрыйскай сталіцы праходзіць Беларуска-еўрапейскі інвестыцыйны форум. Інтарэсы еўрапейскай дзелавой супольнасці акрамя аўстрыйскіх кампаній прадстаўляюць бізнесмены з Германіі, Італіі, Балгарыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Францыі, Латвіі, Венгрыі і Славакіі. У цэнтры ўвагі ўзаемадзеянне ў фінансава-банкаўскай сферы, на інфармацыйна-камунікацыйным напрамку, а таксама ў галіне экалагічнага будаўніцтва. Пасля завяршэння форуму адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа. У яе рамках прадстаўнікі еўрапейскага і беларускага бізнесу абмяркуюць новыя праекты і ідэі.