14.04.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які адкрыўся сёння ў Стамбуле. Перад тым як сесці за стол перамоў, турэцкі лідар Рэджэп Эрдаган на правах гаспадара саміту асабіста сустракаў гасцей і ўдзельнікаў. На чырвонай дывановай дарожцы ён вітаў і Кіраўніка беларускай дзяржавы.Саміт - добрая магчымасць правесці двухбаковыя перамовы з лідарамі замежных краін. Так, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Эмірам Дзяржавы Катар шэйхам Тамімам бэн Хамадам аль-Тані. Лідары краін абмеркавалі розныя аспекты беларуска-катарскага супрацоўніцтва, у тым ліку эканоміку. У рабочым графіку Прэзідэнта Беларусі запланаваныя сустрэчы і з кіраўнікамі іншых краін.На саміце прайшла традыцыйная цырымонія фатаграфавання. Гэты здымак стане гістарычным - такі прадстаўнічы форум збіраецца раз на тры гады.
Падзяліцца:

Вверх