У Штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку напярэдадні адбылося выступленне намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова. Падчас агульнапалітычнай дыскусіі ў рамках 71-й сесіі Генасамблеі ён заклікаў удзельнікаў форуму да пабудовы новага ўпарадкавання свету, які павінен абапірацца на першынство дзяржаў, быць інклюзіўным і не навязаным асобнымі краінамі. Дыпламат адзначыў: Беларусь заўсёды прытрымлівалася ідэі моцнай дзяржавы і была актыўным удзельнікам шэрагу інтэграцыйных праектаў. Валянцін Рыбакоў таксама паведаміў: неўзабаве ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная інтэграцыі інтэграцый.