У рамках 71-й сесіі Генеральнай асамблеі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся са Старшынёй Генасамблеі ААН. Пітэр Томсан высока ацаніў уклад Беларусі ў дзейнасць арганізацыі. Ён падкрэсліў высакародныя прынцыпы, якія Мінск паслядоўна адстойвае ў арганізацыі. Таксама ў Нью-Ёрку Уладзімір Макей сустрэўся з калегам з Амана. Міністры абмеркавалі абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях і выказалі зацікаўленасць у далейшым умацаванні адносін паміж краінамі. На перамовах з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарам Рынкевічам бакі заявілі аб пазітыўнай дынаміцы развіцця ўсяго комплексу двухбаковых адносін. Асаблівую ўвагу кіраўнікі МЗСаў надалі развіццю дыялогу Беларусь - ЕС.