07.10.2015
У Беларусі прадаўжаецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта. Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, у першы дзень на ўчасткі прыйшлі амаль 4,5% выбаршчыкаў. За працэсам сочаць як нацыянальныя, так і міжнародныя назіральнікі. На гэты момант іх акрэдытавана каля 38 тысяч.
Усяго ў Беларусі і за яе межамі працуюць больш як 6 тысяч участкаў для галасавання. Так, у Расіі яны арганізаваныя ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Растове-на-Доне. У асноўны дзень выбараў галасаванне будзе арганізавана і ў Сочы, у санаторыі "Беларусь".
Падзяліцца:

Вверх