У Палату прадстаўнікоў паступіла Праграма дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады. Стратэгічны прыярытэт - аднаўленне збалансаванага эканамічнага росту. У праграме сфармуляваныя тры базавыя ўмовы эканамічнай палітыкі: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, нарошчванне золатавалютных рэзерваў да бяспечнага ўзроўню і паступовая выплата сфарміраваных знешніх даўгоў. Таксама ўрад будзе працаваць над паніжэннем затрат у энергетыцы і сістэме ЖКГ і над ростам адраснай сацыяльнай падтрымкі. У прыярытэце і стварэнне рабочых месцаў, падтрымка малога і сярэдняга бізнесу. У сістэме дзяржкіравання і рэгіянальнай палітыкі прадугледжана скарачэнне дубліравання функцый міністэрстваў і ведамстваў; раздзяленне паўнамоцтваў уласніка і рэгулятара; матывацыя дзяржслужачых.