14.09.2016
На 71-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая адкрылася ў Нью-Ёрку, Беларусь прадставіць міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Выступленне беларускага дыпламата запланаванае на 26 верасня. Удзельнікі міжнароднага форуму абмяркуюць каля 170 тэм, якія закранаюць пытанні сусветнай бяспекі, міграцыі, глабальнага развіцця і аховы навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, працягнецца абмеркаванне рэформы ААН, у тым ліку Савета Бяспекі.
Падзяліцца:

Вверх