15.06.2016
Міністры абароны краін СНД сёння абмяркуюць рэалізацыю Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва да 2020 года. Пасяджэнне вышэйшых ваенных чыноў Садружнасці праходзіць у Маскве. На парадак дня вынесены і праект Канцэпцыі паветрана-касмічнай абароны. У цэнтры ўвагі і падрыхтоўка Армейскіх міжнародных гульняў. Таксама міністры маюць намер абмеркаваць сумесныя мерапрыемствы на наступны год, меры па ўмацаванні супрацоўніцтва ў галіне кантролю і ацэнкі радыяцыйнага, хімічнага і біялагічнага становішча, і развіццё аб"яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны.
Падзяліцца:

Вверх