Пасяджэнне Саюзнага Саўміна прымае Магілёў. Яму папярэднічала сустрэча кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева. Затым да перамоў падключыліся міністры замежных спраў, эканомікі і фінансаў, кіраўнікі галіновых органаў кіравання. На парадку дня 27 пытанняў. У цэнтры ўвагі гандлёва-эканамічныя адносіны. Стаіць задача стварыць дадатковыя ўмовы для іх развіцця. Абмяркоўваліся і прагнозныя балансы попыту і прапанавання па найважнейшых відах прадукцыі на гэты год.
Таксама на пасяджэнні разгледзелі праекты новых навуковых праграм Саюзнай дзяржавы. Стаўка зробленая на развіццё генетыкі, медыцыны, нанатэхналогій і гідраметэаралагічнай бяспекі.