Сумеснае процідзеянне тэрарызму - прыярытэтная задача для Садружнасці сёлета. Пра гэта сёння заявіў Старшыня Выканкама СНД на пасяджэнні пастаянных прадстаўнікоў. Сяргей Лебедзеў адзначыў, што пагроза міжнароднага тэрарызму ў свеце застаецца даволі высокай. Запланаваныя сумесныя пасяджэнні кіраўнікоў спецслужбаў і сілавых ведамстваў СНД. Акрамя таго, Садружнасць разлічвае і на мірныя рашэнні па Украіне. Кіраўнік Выканкама выказаў агульнае жаданне краін, каб Украіна заставалася ўдзельнікам СНД.
Нагадаем, сёлета эстафету старшынства ў СНД прыняў Кыргызстан. Рэспубліка ўжо падрыхтавала каля 40 мерапрыемстваў на гэты год. У плане палітычныя, спартыўныя і культурна-гуманітарныя праекты.