09.12.2015
Сёння падгрупа па палітычных пытаннях абмяркуе мясцовыя выбары ў Данбасе. Чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе адбыўся ў Мінску. Кантактная група працавала да позняга вечара. Бакі дамовіліся аб размініраванні 5 участкаў у зоне размежавання. Па пытанні мясцовых выбараў у Данбасе сёння збярэцца палітычная падгрупа. Да Новага года пройдуць яшчэ дзве сустрэчы кантактнай групы - 15 і 22 снежня. На парадку - пагадненні па вызваленні палонных.
Падзяліцца:

Вверх