19.01.2016
Сёння ў Мінску пройдзе першае сёлета пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў краін СНД. Сёлета ўзначальваць Садружнасць будзе Кыргызстан. Чакаецца, што краіна прадставіць канцэпцыю свайго старшынства.На пасяджэнні таксама абмяркуюць дзейнасць кансультацыйнага савета па працы, міграцыі і сацабароне насельніцтва. У сучасных умовах супрацоўніцтва ў гэтай сферы набывае асаблівае значэнне і прадугледжвае выхад на новы, больш высокі ўзровень узаемадзеяння паміж краінамі СНД.Акрамя таго, пастаянныя прадстаўнікі зацвердзяць план работы на год.
Падзяліцца:

Вверх