08.12.2015
Чарговыя перамовы кантактнай групы па Украіне пройдуць сёння ў Мінску. Гэтую інфармацыю пацвердзіў МЗС нашай краіны. Пасяджэнні пройдуць у "Прэзідэнт-Гатэлі". Плануецца абмеркаванне палітычных, эканамічных і гуманітарных аспектаў мірнага вырашэння канфлікту ў Данбасе, а таксама пытанняў бяспекі. Асаблівая ўвага будзе нададзена абмену палоннымі. Тэматычныя падгрупы працягнуць абмяркоўваць парадак дня, над якім працуюць ужо некалькі раўндаў.
Адзначым, за апошні час кантактная група змагла прасунуцца ў рашэнні шэрагу пытанняў. Значным было падпісанне пагаднення аб адвядзенні ад лініі размежавання ўзбраення калібрам меней за сто міліметраў, а таксама мінамётаў і танкаў.
Падзяліцца:

Вверх