24.02.2016
Чарговая сустрэча Кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе пройдзе сёння ў Мінску. Яе ўдзельнікі абмяркуюць пытанні бяспекі на ўсходзе Украіны. У цэнтры ўвагі будзе забарона на правядзенне любых вучэнняў у 30-кіламетровай зоне ад лініі сутыкнення. Другое важнае пытанне - верагодная ліквідацыя мінных палёў. Прынамсі, частка з іх бакі канфлікту пазначаць на картах для далейшага размініравання.У працы групы, як звычайна, прымуць удзел прадстаўнікі АБСЕ, Расіі і Украіны.
Падзяліцца:

Вверх