У Мінску з візітам знаходзіцца намеснік Генеральнага сакратар ААН Хелен Кларк. Высокая госця прыбыла на мерапрыемствы з прычыны 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сёння спадарыня Кларк наведала мінскую школу № 130, дзе адкрылі мемарыяльную дошку Рут Уолер - амерыканкі, якая ў 1946 прыбыла з гуманітарнай місіяй ААН у нашу краіну. У мерапрыемстве ўзяў удзел міністр замежных спраў Уладзімір Макей. На думку абодвух бакоў, візіт Хелен Кларк паспрыяе развіццю і ўмацаванню беларуска-амерыканскіх адносін. Зараз ідзе праца над тым, каб у найбліжэйшай будучыні краіны мелі магчымасць весці паўнавартасны дыялог на ўзроўні пасольстваў, адзначыў кіраўнік МЗС.