05.12.2016
У Мінску з рабочым візітам дэлегацыя Польшчы на чале з маршалам сената Станіславам Карчэўскім. Сёння прызначаныя перамовы ў абедзвюх палатах беларускага парламента, наведванне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковае супрацоўніцтва будзе таксама абмяркоўвацца на сустрэчах у Белдзяржуніверсітэце і мінскіх школах, дзе вывучаюць польскую мову. Таксама польская дэлегацыя азнаёміцца з працай РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. У культурнай частцы праграмы - наведванне музея-запаведніка "Нясвіж".
Падзяліцца:

Вверх