Пачалася падрыхтоўка да правядзення пятага Усебеларускага народнага сходу. У Доме ўрада прайшло першае пасяджэнне аргкамітэта. Ён створаны згодна з распараджэннем Прэзідэнта.
Усебеларускі народны сход азначае сабой пачатак новага этапа ў жыцці грамадства. Аб гэтым заявіў Прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў. "Кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг задач, рашэнне якіх з улікам устаноўленых тэрмінаў патрабуе аператыўнай зладжанай працы", - адзначыў прэм"ер. Ужо да 15 красавіка неабходна вызначыцца з датай правядзення маштабнага форуму і колькасцю яго ўдзельнікаў. Таксама трэба забяспечыць вылучэнне годных кандыдатур, запрашэнне замежных гасцей. Але галоўнае - павінен быць прапанаваны праект асноўных палажэнняў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігоддзе.