Кіраўнікі дзяржаў СНД спадзяюцца, што Украіна вернецца да паўнавартаснага ўдзелу ў Садружнасці. Аб гэтым сёння ў Мінску заявіў выканаўчы сакратар арганізацыі Сяргей Лебедзеў. Асноўная тэма сустрэчы - рэалізацыя рашэнняў МЗС і лідараў краін Садружнасці, якія былі прынятыя ў Бішкеку. На пасяджэнні ў Мінску абмяркоўваюць актывізацыю міжнароднай дзейнасці СНД, шмат увагі надаецца супрацоўніцтву ў сферы бяспекі. На парадку дня таксама гуманітарнае супрацоўніцтва. Сяргей Лебедзеў нагадаў, што прынята рашэнне аб"явіць 2017-ы Годам сям"і, 2018-ы - Годам культуры, а статус культурнай сталіцы СНД у будучым годзе даць азербайджанскаму гораду Гянджа.