Украінскую тэму абмяркоўваюць сёння ў Мінску на пасяджэнні рабочай групы па палітычных пытаннях у рамках урэгулявання канфлікту на ўсходзе краіны. Асноўныя тэмы - канстытуцыйная рэформа і рэалізацыя асаблівага статусу Данбаса. Ужо заўтра да іх далучацца і астатнія рабочыя групы. І ў сераду ў беларускай сталіцы пройдзе чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. Галоўныя пытанні - падрыхтоўка ў рэгіёне мясцовых выбараў. Акрамя таго, удзельнікі перамоў праінфармуюць кантактную групу аб ходзе рэалізацыі дамоўленасцяў па абмене палоннымі, а таксама аб выкананні рэжыму спынення агню.