Аб"яднаная сістэма сувязі з"явіцца ва Узброеных сілах краін СНД. Пра гэта гаварылі на пасяджэнні кіраўнікоў генштабоў Садружнасці. Форум праходзіць у Мінску ў "Прэзідэнт-Гатэлі". Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння ўзгоднілі план узаемадзеяння войскаў Аб"яднанай сістэмы кантролю і ацэнкі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абстаноўкі, адобрылі асновы ўзаемадзеяння службаў абароны дзяржаўнай таямніцы Узброеных сіл. Таксама на сустрэчы зацверджаны асноўныя кірункі і мерапрыемствы па развіцці супрацоўніцтва тапаграфічных службаў, вызначаны парадак утылізацыі засакрэчвальнай апаратуры Адзінай сістэмы дзяржаўнага радыёлакацыйнага апазнавання "Пароль", якая выкарыстоўваецца ва Узброеных сілах краін СНД.