У Мінску ў гэтыя хвіліны праходзіць чарговы раўнд перамоў па Данбасе. Серыю сустрэч адкрылі перамовы падгрупы па палітычных пытаннях. На парадку дня па-ранейшаму бяспека, сітуацыя з выбарамі, абмен палоннымі і размініраванне. Нагадаем, 8 снежня кантактная група ўзгадніла спіс участкаў у зоне размежавання ў Данбасе, дзе будзе праведзена размініраванне. Да новага года іх павінна быць 12. Як чакаецца, сустрэча рабочых падгруп у Мінску завершыцца пасяджэннем трохбаковай кантактнай групы.