12.10.2016
Старшынёй Савета Рэспублікі перавыбраны Міхаіл Мясніковіч.
Першае пасяджэнне восеньскай сесіі Савета Рэспублікі шостага склікання адкрылася сёння ў Мінску. Cпікерам верхняй палаты перавыбраны Міхаіл Мясніковіч. Старшыня Савета Рэспублікі абазначыў задачы, што стаяць перад сенатарамі. У прыватнасці, неабходна вырашыць праблемы па пытаннях занятасці людзей, эфектыўнага выкарыстання прамысловага і сельскагаспадарчага патэнцыялу, работы з моладдзю, інвестыцыйнай дзейнасці. Акрамя таго, парламентарыі актывізуюць супрацоўніцтва з міжнароднымі партнёрамі.
Падзяліцца:

Вверх