18.05.2016
У Мінску абмеркавалі пытанні паляпшэння выбарчага заканадаўства. За круглы стол да беларускіх дэпутатаў далучыліся прадстаўнікі ПАСЕ, АБСЕ, Еўрапарламента і Венецыянскай камісіі. Асноўнай тэмай сталі аспекты выбарчай працэдуры. Галоўная палітычная кампанія года ў Беларусі пачнецца ўжо ў чэрвені. А дата - 11 верасня, прызнаная Прэзідэнтам аптымальным тэрмінам правядзення парламенцкіх выбараў. Цэнтрвыбаркам традыцыйна мае намер запрасіць больш як паўтысячы замежных назіральнікаў. Частка рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ будзе ўлічаная падчас правядзення цяперашняй выбарчай кампаніі. Упор будзе зроблены на ўдасканаленне праваўжывальнай практыкі.
Падзяліцца:

Вверх