У. Макей і С. Лаўроў абмеркавалі сумесную працу Беларусі і Расіі ў інтэграцыйных фарматах.
У Беларусі і Расіі ёсць выразнае адзінае разуменне развіцця двухбаковых адносін. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей на сустрэчы з калегам Сяргеем Лаўровым у Мінску. Міністры абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў. Выказана перакананне, што такая ж шчырая гутарка працягнецца. Сяргей Лаўроў адзначыў: саюзнікі ніколі не хавалі чагосьці адзін ад аднаго.
Галоўная тэма перамоў - праца дзвюх краін у інтэграцыйных фарматах. У першую чаргу ЕАЭС, СНД і АДКБ. Таксама ў цэнтры ўвагі - выкананне праграмы ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы Саюзнай дзяржавы. Нагадаем, расійскі міністр прыбыў з рабочым візітам у Мінск напярэдадні ўвечар.