Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей возьме ўдзел у штогадовай сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза і краін - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Яна пройдзе ў Бруселі 23 мая. "Сустрэча будзе прысвечаная абмеркаванню пытанняў, што датычацца бягучага стану перспектыў "Усходняга партнёрства" ў кантэксце перагляду еўрапейскай палітыкі добрасуседства", - растлумачылі ў МЗС Беларусі. Таксама міністры замежных спраў абмяркуюць падрыхтоўку да саміту "Усходняга партнёрства" ў 2017 годзе.