23.05.2016
Міністр замежных спраў Беларусі - з візітам у Бруселі. Сёння Уладзімір Макей прыме ўдзел у штогадовай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Еўрасаюза і краін "Усходняга партнёрства". На ёй абмяркуюць перспектывы ініцыятывы ў кантэксце перагляду еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Яшчэ адна тэма - падрыхтоўка да саміту партнёрства, які пройдзе ў наступным годзе. Уладзімір Макей прапануе беларускія падыходы да рэфармавання ініцыятывы."Усходняе партнёрства" - гэта праграма ЕС па збліжэнні з шасцю краінамі былога Савецкага Саюза - Беларуссю, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй, Малдовай і Украінай.
Падзяліцца:

Вверх