11.04.2016
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Балгарыі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
Беларусь зацікаўленая ў цесным узаемадзеянні з Саветам Еўропы. Гэта заявіў сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей пасля перамоў з балгарскім калегам Даніэлем Мітавым. Савет Еўропы - аўтарытэтная арганізацыя, якая валодае значным экспертным патэнцыялам у шэрагу абласцей. Балгарыя зараз - старшыня ў Камітэце міністраў Савета.
На сустрэчы абмяркоўваліся не толькі пытанні ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, але і важныя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, турызм.
Падзяліцца:

Вверх