Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэм"ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф пацвердзілі імкненне сваіх краін паглыбляць дружалюбныя сувязі ў розных сферах. Беларусь і Пакістан будуць больш актыўна развіваць і рэгіянальнае супрацоўніцтва. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, якая была прынята па выніках афіцыйных перамоў. Бакі выказалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгадных адносін паміж галіновымі міністэрствамі, актывізацыі прамых кантактаў на ўзроўні сярэдняга і малога бізнесу, стварэнні на тэрыторыі Беларусі і Пакістана сумесных прадпрыемстваў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасці, фармацэўтыкі і лясной гаспадаркі. Таксама Беларусь і Пакістан дамовіліся працягнуць практыку ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне.