12.09.2016
Парламенцкія выбары ў Беларусі прайшлі спакойна. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас сустрэчы з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Косінцам. У Палацы Незалежнасці дэталёва абмеркавалі электаральную кампанію, якая завяршылася. Аляксандр Косінец паведаміў, што выбары прайшлі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Паводле яго слоў, упершыню выбары адбыліся на небезальтэрнатыўнай аснове ва ўсіх 110 акругах, яўка выбаршчыкаў склала 74,8%. Назіраўся высокі конкурс удзелу ў гэтых выбарах - 484 кандыдаты на 110 месцаў у парламенце.
Падзяліцца:

Вверх