Менш за месяц застаецца да V Усебеларускага народнага сходу. Да важнай палітычнай падзеі рыхтуюцца ў кожным рэгіёне. Больш як 130 ідэолагаў, журналістаў, прадстаўнікоў улады і навукоўцаў сабраліся ў Гомелі. Тут прайшоў навукова-практычны семінар "Беларусь у кантэксце глабальных грамадска-палітычных тэндэнцый". Удзельнікі і дэлегаты, якія будуць прадстаўляць рэгіён на народным вечы, абмеркавалі змены ў палітычнай, культурнай і эканамічнай сферах краіны за апошнія пяць гадоў.