23.08.2016
У ЦВК абмеркавалі падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў. Як заявіла кіраўнік камісіі Лідзія Ярмошына, ад дэпутацкай гонкі адмовіўся 21 кандыдат. Зараз на 110 дэпутацкіх партфеляў прэтэндуюць 504 чалавекі, аднак і гэтыя лічбы могуць змяніцца. Сёння ж ЦВК зацвердзіў дакументы аб выдачы бюлетэняў на выбарах. А 24 жніўня завершыцца рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Самі выбары пройдуць з 25 жніўня па 13 верасня на пасяджэннях мясцовых Саветаў. Вынікі выбараў павінны быць падведзеныя да 30 верасня.
Падзяліцца:

Вверх